Каталікі адзначаюць вербніцу
Сёння ў Пальмовую нядзелю ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску ўрачыстыя Імшы будуць цэлебраваць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдзіа Гуджэроці. Па традыцыі, каб больш яскрава прыгадаць момант уваходу Езуса ў Ерусалім, з 9.00 да 16.00 каля катэдры будзе ўжо вядомы вослік і апранутыя ў біблійныя асобы акторы. Дзіцячую святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. А у 13 гадзін — святую Імшу ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдзіа Гуджэроці, канцэлебраваць будзе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Беларускае Радыё Рацыя