Каталікі і пратэстанты сустрэлі Светлае Уваскрасенне Хрыстова



Каталікі і пратэстанты сустрэлі адзін з найважнейшых святаў – Светлае Уваскрасенне Хрыстова. Вялікдзень – гэта найстаражытнае хрысціянскае свята, якое пачалі адзначаць яшчэ ў часы апосталаў.

У Пінску ўрачыстыя набажэнствы адбыліся ў двух касцёлах – святога Бенедыкта ды Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Наш карэспандэнт пацікавіўся ў пінчукоў-каталікоў з якімі пачуццямі яны сустрэлі сёлетні Вялікдзень:

– Мы дачакаліся Ісуса, які прйшоў выратаваць нас ад усіх грахоў, якія рабілі людзі да яго ўваскрасення. Вось ён сваёй смерцю адкупіў ад гэтага граху.

– Вялікае сямейнае свята, якое адзначаецца ў коле сям’і. Яно нясе ўсё ж такі нейкае дабро ў нашы душы і свет.

– Гэта традыцыя добрых спраў, светлых святаў. Адзін з галоўных сямейных святаў. Вера ў Бога – гэта і ёсць сямейнае адзінства.

– Вялікае свята – Ісус Хрыстос аддаў сваё жыццё за звесь наш народ.

Ад сёння ў каталікоў пачынаецца Вялікодны тыдзень, які суправаджаецца набажэнствамі ў касцёлах і гуляннямі ў гонар Уваскрэсення Хрыста.

Беларускае Радыё Рацыя