Каталіцкая місія Caritas адкрыла пункты дапамогі людзям 



Дабрачынная місія Caritas Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі адкрыла ў Менску і Магілёве сацыяльна-кансультацыйныя пункты, паведамляе каталіцкі партал  Catholic.by.

У пунктах можна атрымаць кансультацыю па афармленні дакументаў на льготы, матэрыяльную дапамогу — адзеннем, абуткам, прадуктамі, а таксама інфармацыю аб арганізацыях, якія аказваюць сацыяльную, медыцынскую, юрыдычную і іншыя віды дапамогі.

У Менску пункт дапамогі адкрыты ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры (вул. Серафімовіча, 19), у Магілёве — у парафіі Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава (вул. Камсамольская, 4). Пункты працуюць тры дні на тыдзень: па панядзелках і пятніцах з 8 да 17 гадзін, па чацвяргах — з 12 да 20.

У Беларусі першая арганізацыя Caritas была зарэгістраваная ў 1990 годзе.