Каталіцкая царква адзначае Успенне Найсвятой Багародзіцы
15 жніўня – Успенне Найсвятой Багародзіцы. Адно з найстарэйшых Багародзічных свят адзначаецца ў Хрысціянскім свеце.
Для вернікаў гэты дзень – прыклад збаўлення чалавека, да чаго і імкнецца кожны практыкуючы хрысціянін, кажа гарадзенскі грэка-каталіцкі святар Андрэй Крот.
– Смерць – гэта не тргічная падзея, а хутчэй радасная. Сярод таямніцаў ружанца Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы належыць да слаўных таямніцаў. Гэта таямніца праслаўлення чалавека ў асобе Маці Божай, таямніца завяршэння жыцця чалавека, які аддаў сваё жыццё Богу. Для Маці Божай яе смерць была не смерцю, а ўспеннем – засынаннем, як можна перайначыць на сучасную беларускую мову.
Для кожнага хрысціяніна смерць – гэта не канец ягонага існавання. Узорам бессмяротнасці душы служыць “Успенне Багародзіцы”. Ужо ў шостым стагоддзі гэтае свята набыло сваю сучасную назву. У беларускай традыцыі ў цэрквах прынята ў гэты дзень асвячаць зёлкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота gliwice.gosc.pl