Каталіцкія вялікодныя святы Менск сустрэў ва ўмовах хатняй самаізаляцыі



Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– На вуліцах сталіцы ў святочныя дні пераважалі закаханыя пары і „тройкі” – пешыя патрулі аховы грамадскага парадку.

Падчас нядзельнага вечаровага тэлеэфіру міністр аховы здароўя пацвердзіў пік захворвання ў краіне напрыканцы красавіка і пачатку траўня. Сярод прычынай распаўсюджвання хваробы былі названы адмовы ад неабавязковых сацыяльных кантактаў, пераходу на прынцып здаровага ладу жыцця і адмовы ад шкодных звычак.

Медычныя работнікі ўжо былі падтрыманы дадатковымі даплатамі, зараз урад абмяркоўвае пытанне па  дадатковым павышэнню даплат для працуючых на перадавой барацьбы з COVID-19.

Цалкам ачуняў і быў выпісаны першы беларус, які перанёс каронавірусную пнеўманію. У знак падзякі медыкам сталічнай інфекцыйнай лякарні былы пацыент перадаў у дар установе кавамашыны, чайнікі, мікрахвалёўкі, мяккую мэблю для ардынатарскіх, сучаснае абсталяванне для ўборкі і дэзінфекцыі калідораў, флэшкі для камп’ютараў, факсы і вялікія аб’ёмы антысептыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск