Катастрофа пасажырскага самалёта ў Інданезіі
Пасажырскі самалёт інданезійскай кампаніі Lion air, які выконваў рэйс з Джакарты, разбіўся. Паводле папярэдніх звестак на борце было 188 чалавек. Ніхто не выжыў.
Самалёт знік з радараў прыблізна праз 10 хвілін пасля ўзлёту, перадала газета Straits Times. Паводле гэтага выдання самалёт Боінг-737, які выконваў рэйс JT-610 з Джакарты ў іншы інданезійскі горад Панкалпінанг на вострове Банка, узляцеў ў 6.20 мясцовага часу (2.20 па беларускім часе) і знік у 6.33.
Паводле рэсурсу Flightradar, які адсочвае палёты самалётаў, лайнер знік над Яванскім морам.
Як паведамляе Detik News са спасылкай на прадстаўніка экстранных службаў, месца падзення самалёта знойдзена. Лайнер упаў у мора каля вострава Ява ў раёне правінцыі Заходняя Ява.
Беларускае Радыё Рацыя