Катастрофа расейскага верталёта каля Шпіцбергена



Расейскі верталёт, на якім было 8 чалавек, упаў мора на адлегласці два-тры кіламетры ад пасёлку Барэнцбург на востраве Заходні Шпіцберген. Пра гэта паведаміла выратавальная служба Нарвегіі ў Twiitter.

Шрубалёт скіроўваўся з закансерваванага пасёлка Піраміда ў Барэнцбург. У 15.35 мясцовага часу верталёт знік з радараў, праз 10 хвілін пацвердзілася, што ён упаў у мора, сказана ў паведамленні выратавальнікаў.

Пра лёс пасажыраў і экіпажа звестак няма.

Шпіцберген – архіпелаг у Паўночным Ледавітым акіяне, знаходзіцца пад кіраваннем Нарвегіі. Расея, згодна міжнародных дамоваў, вядзе гаспадарчую дзейнасць на востраве Заходні Шпіцберген.

Беларускае Радыё Рацыя