Катастрофа самалёта ў Эфіопіі: загінула 157 чалавек



Страшная авіякатастрофа здарылася 10 сакавіка ў Эфіопіі. Самалёт Boeing 737 выконваў рэгулярны рэйс з сталіцы Аддзіс-Абебы ў сталіцу Кеніі горад Найробі. Самалёт разбіўся, загінула больш 150 чалавек. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі, інфармацыю падцвердзіла і авіякампанія.

Самалёт узляцеў у 8.38 раніцы па мяцовым часе і знік з радараў праз 6 хвілін. У заяве перавозчыка гаворыцца, што самалёт трапіў у аварыю каля горада Дэбрэ-Зэйт. Сярод загінуўшых былі грамадзяне 30 краін, у тым ліку трое грамадзян Расеі і двое Польшчы. Беларускіх грамадзян на гэтым рэйсе не было.

месца катастрофы, фота Ethiopian Airlines ‏/ facebook.com На рэйс было зарэгістравана 149 пасажыраў з 21 краіны і 8 членаў экіпажа. Усе, хто быў на борце, загінулі. Аніводны чалавек не выжыў.