Катэджы Юрыя Чыжа



У межах расследавання справы КДБ вынес пастанову пра накладанне арышту на маёмасць затрыманага бізнесмена Юрыя Чыжа.

DSCN5884

Паводле пастановы, арыштаваная ўся нерухомасць, якой валодаў Юрый Чыж, у тым ліку дом у Драздах, а таксама рэзідэнцыя ў катэджным пасёлку „Лагожаск” пад Лагойскам, піша „Наша Ніва”.

Паводле той самай пастановы, арыштаваная нерухомасць, зарэгістраваная на членаў сям’і апальнага мільянера. Жонка, Святлана Чыж, мела свой катэдж у „Лагожаску”. Ён арыштаваны. У дачкі Таццяны арыштаваны яшчэ адзін катэдж у „Лагожаску”, а таксама пяціпакаёвыя апартаменты ў знакамітым доме на Старажоўскай, у так званым „доме Чыжа”. Накладзены арышт і на палову катэджа ў Зацані, якая належыць Сяргею Чыжу, старэйшаму сыну бізнесоўца.

У „Лагожаску” зараз, хутчэй за ўсё, жыве жонка Юрыя Чыжа, яе тут перыядычна бачаць будаўнікі, якія распавялі, што бізнесмен мае тут тры дамы, адзін з якіх яшчэ будуецца.

[Not a valid template]

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара