„Катлоўка” і „Каменны Лог”: будзе абмежаваны заезд транспарту



Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі звяртае ўвагу перавозчыкаў і фізічных асоб, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных работ у пунктах пропуску „Катлоўка” і „Каменны Лог”  на мяжы з Літвой у ноч на нядзелю будзе абмежаваны заезд транспартных сродкаў.

Як тлумачыць ДМК, з 1 кастрычніка 2017 года структурныя падраздзяленні Ашмянскай мытні будуць адносіцца да зоны дзейнасці Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

У сувязі правядзеннем неабходных тэхнічных мерапрыемстваў па пераналадцы праграмнага забеспячэння і абсталявання ў пунктах пропуску „Катлоўка” і „Каменны Лог” з 22.00 30 верасня па 02.00 1 кастрычніка 2017 года будзе абмежаваны запуск транспартных сродкаў.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі просіць улічваць гэта пры планаванні перасячэння мяжы.

belapan.by