Католікі і грэка-католікі Беларусі адзначаюць Куццю
У менскім касцёле святых Сымона і Алены сёння ўпершыню будзе адслужана Пастэрка па-ангельску. Адмысловая служба на ангельскай мове пройдзе па просьбе апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, гаворыць пробашч Уладыслаў Завальнюк:
– А 18-й гадзіне адбудзецца багаслужба на ангельскай мове для дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Беларусі, для амбасадараў, дыпламатаў. Упершыню ў нашым касцёле будзе служыцца Святая імша па-ангельску.
Вілея ці Куцця – ў гэты дзень у католікаў прынята дзяліцца святочным хлебам – аплаткам, ды віншаваць з Калядамі.
Здаровых ды сямейных Калядных святаў! Радасці ў кожны дом!
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by