Католікі святкуюць Пальмовую нядзелю



Католікі сёння святкуюць Пальмовую нядзелю — важнае  свята, якое   адзначаюць за тыдзень да Вялікадня. Пальмовая нядзеля з’яўляецца напамінам пра Уваход Езуса Хрыста ў Ерусалім напярэдадні сваіх крыжовых пакутаў, прынятых дзеля выкуплення грахоў чалавецтва.

Паводле Евангелля, у гэты дзень юдэі прыйшлі на свята Пасхі і сустрэлі Ісуса як месію і прарока. Яны спявалі яму гімны і віталі пальмовымі галінкамі, якія сімвалізуюць вялікую радасць. Еўрапейскія народы, святкуючы Пальмовую нядзелю, замяняюць пальмовыя галінкі на вярбу і тым самым вітаюць надыход вясны. У гэты дзень у храмах адбываюцца набажэнствы з асвячэннем галінак вярбы. Перад пачаткам набажэнства ажыццяўляецца крыжовы шлях вакол храма ці ў самім храме.

Беларускае Радыё Рацыя