Кацярына Буніна: Папрасіць параду — гэта абсалютна нармальна

Ментарскую падтрымку для актывістаў-пачаткоўцаў, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага праводзяць прадстаўнікі Беларускага моладзевага нацыянальнага савета РАДА. Гэта магчымасць атрымаць дозу ведаў і натхнення, неабходную, каб распачаць свой актывісцкі праект, — расказала камунікацыйная сакратарка Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” Кацярына Буніна:
— Чаму ментарская праграма? Бо дасведчаныя актывісты такімі не былі раней, і гэта ўсё праз досвед, памылкі, якіх не трэба баяцца. Яны і яго здабылі. Цяпер важна, каб дасведчаныя людзі дзяліліся з пачаткоўцамі. Каб гэтыя простыя памылкі не рабіць, каб натхніць, каб памагчы разабрацца з рознымі тэмамі. Бо цяпер шмат з якімі праблемамі сутыкаемся. Папрасіць параду — гэта абсалютна нармальна.
Удзельнікаў праграмы чакае індывідуальнае суправаджэнне ад ментараў — можна абмеркаваць і прапрацаваць свае ідэі, планы, праблемы ў актывісцкай дзейнасці з экспертамі розных сфераў.
Беларускае Радыё Рацыя
