Кацярына Мірзоева: Давялося з’ехаць з краіны, таму што выйшла з пытаннем да нашай улады
У 63 гады Кацярыне Мірзоевай разам з сынам давялося пакінуць радзіму. Жанчына жыла ў ваенным гарадку Баравуха пад Полацкам. Яна вымушаная была выехаць за мяжу з адным заплечнікам ад пераследу ўладаў Беларусі. На хуткае рашэнне і зборы было толькі 17 гадзін. Спачатку жанчына жыла ва Украіне, пасля пераехала ў Кракаў.
Як кажа Кацярына Мірзоева, яшчэ нядаўна яна нават пра гэта падумаць не магла, што за тое, што яна кажа праўду і падтрымлівае сумленных людзей, ёй давядзецца тэрмінова з’язджаць з краіны.
Кажа Кацярына Мірзоева:
– У такім узросце мне давялося з’ехаць з краіны, таму што я, як і тысячы беларусаў, выйшлі з пытаннем да нашай улады: „дзе нашы галасы”? І толькі за гэта мы сталі экстрэмістамі, і мы сталі ганімымі з нашай радзімы. Нам прыйшлося з сынам з’язджаць з краіны. Сына затрымалі, далі штраф, потым за яго ўзяліся канкрэтна. Сталі праглядаць мае відэа, якія былі знятыя падчас перадвыбарнай кампаніі, дзе я ездзіла па раёнах Віцебскай вобласці. Такім чынам я трапіла ў склад тых людзей, якія ў нашай краіне не павінны знаходзіцца, таму што гавораць праўду.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Кацярына Мірзоева з’яўлялася актыўнай грамадскай актывісткай не толькі ў Беларусі, але і працягвае сваю актыўнасць і за яе межамі. Яна ўдзельнічае ва ўсіх масавых акцыях беларускіх дыяспар. Таксама яна вядзе свой блог на ютубе. Да таго ж Кацярына знайшла працу ў Кракаве і цяпер уладкоўвае там свой быт.
Беларускае Радыё Рацыя