Кацярына Шышова пра даступныя спосабы легалізацыі за мяжой
Праваабарончая ініцыятыва „Журналісты за талерантнасць” сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў правялі прыкладную анлайн-сустрэчу пад назвай „Пашпарт – усё”.
Якія спосабы легалізацыі ў Літве і Польшчы даступныя беларусам, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі. Кажа вядоўца, юрыстка Кацярына Шышова:
– Польшча ў адрозненні ад Літвы, літаральна ў гэтым годзе, былі прынятыя пэўныя заканадаўчыя змены, якія стварылі ў нейкім сэнсе прэферэнцыяльную сістэму для беларусаў і зрабілі шэраг станоўчых момантаў звязаных з працэдурай атрымання пашпарту. Тэрмін дзеяння пашпарту замежніка ў Польшчы складае 1 год. У параўнанні з тым, што адбываецца ў Літве. Да 31 студзеня гэтага года беларусы не павінна даказваць, што ў іх няма магчымасці атрымання пашпарту ў Беларусі. Мы спадзяваемся, што дадзенае пытанне будзе вырашана і дадзенае палажэнне будзе працягнута.
Адпаведна на гэты момант беларусы вызвалены ад выплаты дзяржпошліны за атрыманне праязнога дакумента для замежніка. Каб атрымаць дакумент, трэба звярнуцца ў ваяводскае ўпраўленне па месцы жыхарства з заявай, двума актуальнымі фатаграфіямі 35×45, пашпартам і пацвярджэннем рэгістрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя