Кацярына Ягорава: Я абсалютна асэнсавана выбрала радыё



У афіцыйным беларускім календары 7 траўня прафесійнае свята – Дзень радыё, тэлебачання і сувязі.

Кажа адна са старэйшых беларускіх дыктарак радыё і тэлебачання Кацярына Ягорава:

– І нарэшце, радыё. Маё любімае. Гэта вялікае шчасце далучэння да Беларускага радыё. Я абсалютна асэнсавана выбрала радыё. Ніхто з тэлебачання на радыё па сваёй волі, скажам так, не прыходзіў. Але я выбрала радыё, я там адпрацавала дзевятнаццаць гадоў. Напэўна, нават больш. Яшчэ два-тры гады я там вяла праграмы.

Менавіта беларускае вяшчанне распачалося ў 1925 годзе. Камуністычныя ўлады БССР разумелі ягоны ўплыў на насельніцтва, таму яно выходзіла ў эфір на чатырох мовах: беларускай, расейскай, польскай і на ідыш.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё, Рацыя, Менск