Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перавялі ў ІЧУ
Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перавялі ў ІЧУ. Пра гэта паведамляе „Белсат„.
Журналісткі „Белсату” былі затрыманыя 15 лістапада пасля стрыму з плошчы Пераменаў. Увесь тыдзень яны знаходзіліся ў ЦІП на Акрэсціна. Учора стала вядома, што Кацярыне Андрэевай выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ёй абраная мера стрымання: арышт на 2 месяца.
Планавалася, што яшчэ ў пятніцу яе павязуць у СІЗА Жодзіна. Аднак замест гэтага ў ноч з 20 на 21 лістапада яе перавялі ў ІЧУ. Плануецца, што ў Жодзіну яе павязуць у панядзелак. Паводле сукамерніцы, якая сёння выйшла на свабоду, Кацярына трымаецца добра, не губляе аптымізму.
Таксама ў ІЧУ пераведзеная аператарка Дарʼя Чульцова, але іх з Кацярынай пасадзілі ў розныя камеры.
