“Кава-гарбата-АГП” запрашае пагаварыць пра дармаедаў
Абмеркаваць тэму такой з’явы як дармаеды запрашаюць у Берасці. Тут у офісе берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі сёння, 9 лютага, пройдзе чарговая сустрэча ’’Кава-гарбата-АГП’’. У межах дыскусіі будзе абмеркаванае пытанне магчымасцяў заканадаўчага ўмацавання паняцця дармаедаў і рэалізацыі такіх законаў на практыцы, – распавяла адная з арганізатараў мерапрыемства, палітык Дыяна Касцюковіч:
– Самыя галоўныя дармаеды – гэта наша міліцыя, якая нас ні ад чаго не можа абараніць, нашыя заканатворцы, якія з пустога ў парожняе пераліваюць. Вось гэта самыя сапраўдныя дармаеды.
Са словаў Дыяны Касцюковіч, тэма так званых тунеядцаў з кожным днём становіцца ўсё больш актуальнай, паколькі скарачаецца колькасць працоўных месцаў і працягласць працоўных тыдняў на прадпрыемствах па прычыне іх нерэнтабельнасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота eurobelarus.info