Кавуны становяцца сімвалам беларускага агародніцтва



На Берасцейшчыне фермеры, як і дзяржаўны цяплічны камбінат “Бярэсце”, заяўляюць пра рэкордны ўраджай кавуноў. Такі эксперымент досыць рызыкоўны, таму прыватныя аграрыі кансультуюцца са Столінскім цэнтрам сельскага развіцця. Дырэктар установы Віктар Велясніцкі адзначае, што галоўнае – падрымаць тэхналогіямі і ў эканамічным пытанні:

– Столінскі раён – гэта шчыльна заселены сельскі раён, дзе людзі актыўна займаюцца прыватнай сельскагаспадарчай вытворчасцю, а менавіта агародніцтвам. І ў звязку з праблемамі тэхналагічнага характару, арганізацыйнага, эканамічнага, людзі ўдзымаюць гэтыя пытанні, праблемы. І мы стараемся адрэагаваць на патрабаванні людзей. Дзесьці атрымліваецца лепей, дзесьці – горш.

На Століншчыне сёлета ўвогуле асвойвалі новыя тэхналогіі вядзення агародніцтва і новыя культуры, нехарактэрныя для палескага рэгіёна. Гэта стала магчыма дзякуючы доўгатэрміноваму праекту па абмене досведам, які фінансуецца партнёрамі з Еўрапейскага Звязу.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота media-polesye.by