Казахстан забараніў шэраг тавараў з Беларусі



Казахстанскі фонд абароны правоў спажыўцоў дадаў у спіс забароненых тавараў 190 найменняў. У чорны спіс трапілі і тавары беларускай вытворчасці.

Адзначаецца, што яны не адпавядаюць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, гаворыцца на сайце фонду.

У прыватнасці, з-за адсутнасці маркіроўкі на казахскай мове ў спіс патрапіў паштэт з мяса птушкі курыны з грыбамі вытворчасці гародзенскага прадпрыемства «Квін ФУД», гарэлка «Бульбаш» і іншыя беларускія тавары.

А вось сыр і замарожаныя курыныя тушкі беларускай вытворчасці апынуліся ў чорным спісе з-за неадпаведнасці мікрабіялагічных або фізіка-хімічных паказчыкаў.

TUT.BY