КДБ абнавіў спіс „тэрарыстаў”



Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс „асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” — там з’явіліся прозвішчы яшчэ дзевяці чалавек.

Сярод іх Раман Янкоўскі, былы журналіст прэзідэнцкага пула Дзмітрый Семчанка, юрыстка Наталля Лашч, заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус, блогер Ян Рудзік, а таксама Андрэй Сініцкі, Кірыл Мацюта, Вячаслаў Янюк, Міхаіл Мякека.

Цяпер у “тэрарыстычным спісе” 1068 чалавек, з іх 317 — беларусы.