КДБ Беларусі распаўсюдзіў паведамленне пра сітуацыю на мэблевай фабрыцы „ЗОВ”



Прадстаўнікі КДБ Беларусі распаўсюдзілі паведамленне пра сітуацыю на мэблевай фабрыцы „ЗОВ”

[Not a valid template].

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі спынена супрацьпраўная дзейнасць групы асоб, якая арганізавала маштабную схему ажыццяўлення незаконнай гаспадарчай дзейнасці, звязанай з атрыманнем ценявых прыбыткаў з наступным вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплатай падаткаў у асабліва буйным памеры” паведамляла прэс- служба.

Пра тое, што зараз адбываецца на прадпрыемстве падчас прэс-канферэнцыі распавяла намесніца генеральнага дырэктара гарадзенскага ЗОВА Алена Патапава.

 – На цяперашні момант у нас ёсць пытанні, якія, мы ўпэўненыя, будуць вырашаныя ў бліжэйшы час. Прадпрыемства нашае працягвае працаваць, працуем у здаровым правільным рэжыме, не перапыняючы ніякіх абавязацельстваў з эканамічнага боку. Нашы супрацоўнікі без затрымак у адзін дзень атрымліваюць заробак, атрымліваюць усе тыя сацыяльныя выплаты і гарантыі, якія прадугледжаныя калектыўнай дамовай.

Гарадзенскіх журналістаў азнаёмілі з сітуацыяй на фабрыцы і правялі невялікую экскурсію па цэхах прадпрыемства.

Супрацоўнікі фірмы спадзяюцца, што да пачатку наступнага тыдня пытанні па кіраўніцтву фірмы будуць вырашаныя і іх можна будзе ўбачыць на працоўным месцы.

Беларускае Радыё Рацыя