КДБ паведаміў пра затрыманне групы чыноўнікаў і банкаўскіх работнікаў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі „выявіў маштабныя карупцыйныя схемы, арганізаваныя работнікамі СЗАТ” БелАВМ „на чале з генеральным дырэктарам Дзмітрыем Роніным, у якія былі ўцягнутыя прадстаўнікі дзяржаўных органаў”.
Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын, 15 снежня пры атрыманні хабару ад Роніна у 20 тыс. даляраў ЗША на месцы злачынства была затрымана кіруючая Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Людміла Бачыла.
Незаконнае грашовае ўзнагароджанне перадавалася за аказанае садзейнічанне ў прызнанні СЗАТ „БелАВМ” пераможцам аўкцыёну па закупцы абсталявання для патрэб фонду. У дачыненні да Бачылы пачата справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), у дачыненні да Роніна – па ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару).
Затрыманы таксама намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ „БелАВМ” Мікалай Раманавіч , супрацоўнік СЗАТ Леанід Гарбачэўскі і начальнік упраўлення інфарматызацыі ФСАН Віталь Старавойтаў, адказны за падрыхтоўку конкурсных дакументаў на закупку сродкаў вылічальнай тэхнікі. Паводле інфармацыі КДБ, гэтыя асобы, знаходзячыся ў злачыннай змове, распрацавалі „патрэбнае” тэхнічнае заданне, якое дазволіла СЗАТ перамагчы ў аўкцыёне. За аказанае садзейнічанне Старавойтаў пры пасярэдніцтве Гарбачэўскага атрымаў хабар у 4 тыс. долараў ЗША.
У той жа дзень за карупцыйныя сувязі з СЗАТ „БелАВМ” быў затрыманы старшыня праўлення ААТ „Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя” Адзіная разлікова-інфармацыйная прастора”(АРІП) Алег Верамейчык (раней – начальнік галоўнага ўпраўлення АРІП НБ Беларусі). У ліпені 2016 года ён атрымаў ад Роніна 9 тыс. долараў ЗША, а ў лістападзе – 6.400 еўра за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні ў інтарэсах „БелАВМ” „дамоўнага” тэндару на пастаўку абсталявання на суму каля 28 мільярдаў недамінаваных рублёў.
Затрыманыя начальнік галоўнага ўпраўлення валютна-фінансавага маніторынгу Нацыянальнага банка Беларусі Анатоль Мароз і яго намеснік Кацярына Паўлоўская. Задакументаваныя тры эпізоды атрымання Марозам ад Роніным хабараў у суме не менш за 13 тыс. долараў ЗША за выбар СЗАТ „БелАВМ” ў якасці пастаўшчыка абсталявання, а таксама факт яго пасярэдніцтва пры атрыманні хабару Паўлоўскай.
Па ўсіх пералічаных фактах пачатыя крымінальныя справы. Затрыманыя заключаны пад варту.
Кампанія СЗАТ „БелАВМ” існуе больш за 20 гадоў, з’яўляецца адным з лідараў беларускага рынку кампаній сістэмных інтэгратараў і партнёрам больш чым дзесяці вядучых кампаній ІТ-індустрыі.
Фота kp.by