КДБ пракаментаваў затрыманне лідараў рабочага руху
Заява прагучала ў эфіры СТБ.
КДБ паведаміў, што спыніў дзейнасць экстрэмісцкай сеткі «Рабочы Рух».
>«Устаноўлена, што прадстаўнікі актыву гэтага руху, якія знаходзяцца ў асноўным за мяжой, ажыццяўлялі падборку, псіхалагічную апрацоўку і наступную вярбоўку работнікаў найбуйнейшых беларускіх прадпрыемстваў з ліку так званых прыхільнікаў пераменаў, якія маюць доступ да звестак абмежаванага характару», — заявіў у эфіры СТБ намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
