КДБ цікавіць, хто дазволіў пахаваць Алеся Чаркашына
Святлане Чаркашынай патэлефанавалі з КДБ і хацелі паразмаўляць пра дзейнасць яе сына ва Украіне. Ад размовы жанчына адмовілася.
4 верасня прадстаўнік КДБ праз тэлефон цікавіўся ў жанчыны, чаму пахаванне сына ператварыліся ў масавае несанкцыянаванае мерапрыемства і хто даў дазвол на пахаванне Алеся на могілках Камяніцы Жыравецкай.
Таксама пачаліся праверкі ў моргу, дзе знаходзілася цела Алеся перад пахаваннем.
Алеся Чаркашына пахавалі 3 верасня на могілках у вёсцы Камяніцы Жыравецкай.
На развітанне з Алесем сабралася каля сотні чалавек, у тым ліку шмат актывістаў БХД, «Маладога Фронту». Сярод іх — Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Наста Дашкевіч, Андрэй Кім ды іншыя.