КДБ затрымала актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Коршунаву
Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Менску актывістаў Аляксандра Руткевіча і Арыну Коршунаву, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96.
На фота: Аляксандр Руткевіч і Арына Каршунова
З імі імаверна былі затрыманыя Алесь Міноў і Яўгенія Субат (дачка Ганны Севярынец).
Мінулай восенню Арына Коршунава, студэнтка 4-га курса філасофскага факультэта БДУ, сама напісала заяву на адлічэнне — падтрымала ўсіх студэнтаў і выкладчыкаў, якіх адлічылі і звольнілі за грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у акцыях пратэсту.
Фота: spring96.org