КДБ затрымаў кіраўніка страйкама «Беларуськалія»
Страйкам «Беларуськалія» паведаміў аб затрыманні свайго лідара Анатоля Бокуна органамі дзяржбяспекі. Ён дастаўлены ў РАУС, рабочыя гатовыя ісці падтрымліваць свайго лідара.
17 жніўня беларускія СМІ праінфармавалі аб спыненні ўсіх шахтаў на «Беларуськаліі» і абвяшчэнні працоўнымі страйку. Затым «Беларуськалій» некалькі дзён знаходзіўся ў стане частковага страйку.
Страйкам прадпрыемства сцвярджаў, што ўсе рудаўпраўленні «Беларуськалія» працуюць, але не ў поўным аб’ёме, паколькі частка рабочых бастуе. 21 жніўня Лукашэнка заявіў пра магчымасць замены страйкоўцаў шахцёрамі з іншых краін, у прыватнасці, Украіны.
Аднак шахцёры Украіны адказалі яму, што сярод іх няма штрэйкбрэхераў. «Беларуськалій» на 100% належыць дзяржаве, яго доля на сусветным рынку хлоркалію ў 2019 годзе складала каля 20%.
Беларускае Радыё Рацыя
