КДБэшнік гучна закрычаў: усё, мы шукаем труп!



У доме даверанай асобы Святланы Ціханоўскай у Гомелі Таццяны Канеўскай два дні праваахоўныя органы шукаюць сляды злачынства.

Пра гэта паведаміў сын актывісткі Аляксандр Канеўскі. Мужчына расцэньвае дадзеныя дзеянні міліцыі як ціск на іх сям’ю:

– Супрацоўнікі прыйшлі з РАУС Савецкага раёна. Гэтыя людзі хацелі задаць пытанне пра Таццяну Васільеўну Канеўскую наконт падзеяў 19 ліпеня. Не паспелі яны ў нас узяць гэтыя самыя тлумачэнні, у майго бацькі і ў мяне, як з’яўляецца АМАП. Проста ўрываюцца ў хату, пачынаюць усё правяраць, адкрываць шафы. Літаральна мы прайшлі ўсе пакоі, пасля гэтага з’яўляюцца супрацоўнікі КДБ. І паўтараецца агляд яшчэ раз. Адзін з іх палез у склеп разам з АМАПам, гучна закрычаў: усё, мы шукаем труп!

На Гомельшчыне затрымліваюць сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Сярод іх – Дзмітрый Івашкоў, Руслан Парфёнаў, Юры Панфіленка, давераная асоба Юры Уласаў, Аляксандр Цуканаў, Аляксандр Шабалін, Андрэй Хільчык.

Беларускае Радыё Рацыя