Хакера з Расеі асудзілі ў Беларусі



Шкода ад дзеянняў хакера, які блакаваў кампутарныя сістэмы, склала каля 25 тыс. даляраў.

Суд Кастрычніцкага раёна Менска асудзіў грамадзяніна Расейскай Федэрацыі да чатырох гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы яго віну ў махлярстве, кампутарным сабатажы і распрацоўцы, выкарыстанні альбо распаўсюджванні шкодных праграм, паведамляе ТАСС.

Пра гэта паведаміла ў сераду памочнік старшыні Менскага гарадскога суда Анастасія Шільвян.

„Па сукупнасці злачынстваў, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады з канфіскацыяй маёмасці з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму”, – адзначыла прадстаўнік суда.

Шільвян удакладніла, што прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Грамадзянін РФ 1995 года нараджэння быў арыштаваны ў Беларусі па падазрэнні ў несанкцыянаваным блакаванні камп’ютэрных сістэм з мэтай крадзяжу сродкаў грамадзян. Следствам было ўстаноўлена, што ў выніку супрацьпраўных дзеянняў абвінавачанага пацярпелі каля 600 чалавек, якія пералічвалі сродкі за разблакіроўку сваіх кампутараў. Шкода склала каля 50 тыс. рублёў (каля 25 тыс. даляраў).

ej.by