Хасіды наведаюць Слонім
Нашчадкі слонімскай дынастыі хасідаў наведаюць Слонім. У горад над Шчарай яны мяркуюць прыехаць 14-17 кастрычніка. Нашчадкі хасідаў завітаюць у Слонім з Ізраіля, ЗША і Вялікабрытаніі, каб аддаць даніну пашаны сваім продкам.
Слонім з’яўляецца хасідскай дынастыяй цадзікаў. Яе заснавальнікам быў Аўрам Вайнберг (1804-1883) – кіраўнік слонімскай іешывы, які пазней стаў хасідам.
Беларускае Радыё Рацыя
