Хацеў зарабіць невялікі „залаты запас”
З працоўнаю мэтаю літаральна за тыдзень да прыняцця каранцінных мераў у Польшчу прыехаў жыхар горада Драгічын Берасцейскай вобласці Аляксандр Амялюсік. Ён уладкаваўся на працу, але праз месяц, як планаваў, не змог трапіць у Беларусь. Цяпер чакае пакуль каранцін завершыцца, каб не знаходзіцца на ім чатыры тыдні – два на беларускай тэрыторыі і два – на польскай, – распавёў сам суразмоўца:
– Трэцяга сакавіка я выехаў з Беларусі, дзесьці ноччу з 3 на 4 я перасек мяжу і 4 сакавіка ўжо быў на тэрыторыі Польшчы. Працаваў у горадзе Драгічын на прадпрыемстве «Экзон» слесарам-рамонтнікам. Другога чысла звольніўся і трэцяга выехаў. Хацеў зарабіць невялікі „залаты запас”, таму што тых грошай, якія атрымліваў на сваім прадпрыемстве, мне было мала.
Пакуль Аляксандр Амялюсік бачыць сваю будучыню выключна ў Беларусі, але не ведае, ці вырашыцца ў бліжэйшай будучыні эканамічнае пытанне. Таму не выключае, што будзе вяртацца да працы ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя