Хірурга Андрэя Любецкага арыштавалі на два месяцы
Вядомага лекара затрымалі 4 траўня, паводле якой справы — адміністрацыйнай ці крымінальнай — дагэтуль невядома.
Андрэй Любецкі атрымаў два месяцы арышту, паведамляе ТГ-канал «МЕНСКРАЗАМ». Падрабязнасцяў пакуль няма, бо адвакат лекара даў падпіску аб неразгалошванні.
Любецкі — выбітны сківічны хірург. Да таго, як сысці ў прыватную практыку, амаль 18 год ён працаваў у 4-й дзіцячай бальніцы. Праводзіў унікальныя аперацыі па пластыцы расколін паднябення і твару. Яго жонка Наталля — стаматолаг. Яна пазбавілася працы пасля сюжэту на АНТ, дзе расказвалі пра яе дапамогу Ігару Макару.
Некалькі дзён таму Наталля разам з чатырма дзецьмі з’ехала за мяжу, а Андрэй застаўся ў Беларусі.