Дзяўчына ў кайданках, або з днём нараджэння, каханая! (абноўлена)



Дзяўчына ў кайданках у Гродні – гэта быў элемент экстрэмальнага шоу, арганізаванага ёй мужам на дзень нараджэння, паведамляе s13.ru.

Як раней паведамлялася, міліцыя Гародні ўсталёўвала сведак незвычайных паводзін хлопца і дзяўчыны на вуліцы горада і прасіла грамадзян дапамагчы ва ўсталяванні іх асобы. Па дадзеным факце праводзілася праверка, у тым ліку адпрацоўвалася крымінальная версія, звязаная з супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні да прадстаўніцы слабага полу. Разам з тым у міліцыі меркавалі, што «на самой справе гэта мог быць розыгрыш, частка арыгінальнай прапановы рукі і таму падобнае».

Зараз УУС Гарадзенскага аблвыканкама паведамляе, што крыміналу ў гэтай сітуацыі няма. Пасля публікацыі на сайце УУС матэрыялу пра тое, што невядомы вёў па вуліцы дзяўчыну ў кайданках, гэты невядомы патэлефанаваў у міліцыю і расказаў пра падрабязнасці.

Паводле яго слоў, такім чынам ён зрабіў сюрпрыз сваёй жонцы, у якой быў дзень нараджэння. Гэта была частка падарунка. «Пасля транспарціроўкі ў бранзалетах » ён скінуў жонку з аднаго з мастоў нашага горада. Не самастойна, а замовіўшы адпаведную паслугу на фірме, г.зн. па ўсіх правілах бяспекі. Кайданкі малады чалавек 1992 года нараджэння набыў у краме «Паляўнічы і рыбалоў», – гаворыцца ў паведамленні УУС.

«Экстравагантны ўчынак … Разам з тым варта быць выбарчымі пры планаванні свайго вольнага часу, які змяшчае элементы, якія могуць быць дваяка вытлумачаны грамадзянамі», – упэўнены ў гарадзенскай міліцыі.

* * *

Малады чалавек з прыкутай кайданкамі дзяўчынай выклікаў трывогу жыхароў Гародні: абвешчаны вышук, паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

000024_732634_big

У органы ўнутраных спраў 5 сакавіка звярнулася жыхарка абласнога цэнтра. Жанчына стала відавочцам дзіўнай сітуацыі. Яна бачыла, як па вуліцы малады чалавек вёў дзяўчыну ў кайданках. Гэта адбылося паблізу прыпынку грамадскага транспарту „Дом Мураўёва” па вул. Савецкай.

Па факце праводзіцца праверка, у тым ліку адпрацоўваецца крымінальная версія пра супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да прадстаўніцы слабага полу. Мясцовых жыхароў, якія маюць якую-небудзь інфармацыю, просяць звярнуцца ў міліцыю. На сайце абласнога УУС і ў сацыяльных сетках размясцілі фота хлопца, які аб’яўлены ў вышук. Праўда, ва УУС не выключаюць, што паводзіны маладых людзей могуць тлумачыцца розыгрышам ці, напрыклад, арыгінальнай прапановай рукі і сэрца.

belta.by