Хлопец, які выбег са сцягам на поле – Аляксандр Вянгерскі
Стала ведама імя хлопца, які выбег на футбольнае поле з бел-чырвона-белым сцягам у час матчу БАТЭ-„Арсенал”. Гэта Аляксандр Вянгерскі з Вялейкі. Пасля затрымання на полі сцюардамі Вянгерскага забрала міліцыя і звезла ў невядомым кірунку. Пры тым хлопец паспеў паведаміць сваё імя журналістам.
Аляксандру Вянгерскаму 26 гадоў, родам ён з Вялейкі. Жыве то ў сталіцы, то ў родным горадзе. Менавіта Аляксандр Вянгерскі нядаўна выходзіў на плошчу з плакатам „Русский солдат, иди домой! Водки здесь нет”. Адметна, што Вянгерскі з’яўляецца прыхільнікам і фанатам якраз лонданскага Арсенала і падпісваецца часта нікам „Венгер” (менавіта такое прозвішча галоўнага трэнера брытанскага клуба).
Цяпер Вянгерскага непазбежна чакае суд, а барысаўскі БАТЭ напэўна заплаціць УЕФА грашовы штраф некалькі тысяч еўра.
Беларускае Радыё Рацыя
фота sport.tut.by