Хлопца зацкавалі да самагубства за падтрымку Украіны



У Расеі скончыў жыццё самагубствам падлетак, зацкаваны за падтрымку Украіны. У Жыгулёўску Самарскай вобласці суіцыд здзейсніў 18-гадовы Улад Калеснікаў.

11412353_1610318025919071_4653935328623378593_n

Імя юнака стала шырока вядома ў чэрвені бягучага года, калі ён прыйшоў на заняткі ў футболцы з украінскім сцягам і надпісам «Вярнуць Крым!», а таксама вывесіў у Падольску, дзе ён вучыўся, антываенны лозунг. Пасля гэтага інцыдэнту Улад быў адлічаны з тэхнікума. Ім цікавіліся спецслужбы. Дзед хлопца, прыхільнік Пуціна, адправіў яго да бацькі, у Жыгулёўск, паведамляе belaruspartisan.org.

Гісторыя Улада Калеснікава стала шырока вядомая, пра яго пісалі і расейскія, і заходнія СМІ. Ён вёў папулярны блог і ўдзельнічаў у шэрагу апазіцыйных груп у «фэйсбуку». Аднак у Жыгулёўску Улад не знайшоў агульнай мовы са сваякамі і скардзіўся на цкаванне з боку аднагодкаў. 25-га снежня Калеснікаў прыняў смяротную дозу лекаў. Паліцыя паведаміла, што выратаваць яго не ўдалося.

Фота з facebook.com