Хор гарадзенскіх святароў памаліўся ў Курапатах
20 кастрычніка ўрочышча Курапаты пад Мінскам, вядомае як месца масавага пахавання ахвяр сталінскага тэрору, наведаў хор свяшчэннаслужыцеляў Гродзенскай епархіі пад кіраваннем протадыякана Дзмітрыя Шэпелева. Клірыкі ўзнеслі малітвы аб нявінна забітых, здзейсніўшы памінальную ліцію.
У першай палове дня хор прыняў удзел у XVIII Пакроўскім міжнародным фестывалі «Державный глас».
Нагадаем, што хор святароў Гродзенскай епархіі — прызнаны вакальны калектыў, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў. Так, у актыве хору — першае месца на фестывалі праваслаўных спеваў у польскай Гайнаўцы (2012).