Хоць і сталі менш заўважнымі, але акцыі студэнтаў працягваюцца



Хоць і сталі менш заўважнымі, але акцыі студэнтаў усё ж працягваюцца. Прычына часовага зацішша – зімовая сесія.

Прававы кансультант Студэнцкай ініцыятыўная групы, прыхільнік Задзіночання беларускіх студэнтаў Максім Кавалёў адзначыў, што часова хваля пратэстаў спала:

– Што тычыцца пратэстнай актыўнасці зараз, то яна значна меней, чым была ўвосень мінулага года. Па-першае, гэта звязана з сесіяй, зараз праходзяць іспыты, залікі. Але таксама ёсць і пэўная атмасфера страху, непакою, бо нашых звестках каля 20 студэнтаў зараз знаходзяцца за кратамі ці крымінальным пераследам, каля ста трыццаці студэнтаў ужо адлічана.

Таксама Максім Кавалёў звярнуў увагу, што зараз цяжка рабіць вынікі адносна настроеў выкладчыкаў, ці гатовыя яны ўжо ў новай хвалі пратэстаў падтрымаць студэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя