Хрысціяне на Захадзе і Усходзе святкуюць Раство
Каталіцкая, пратэстанцкія і шэраг праваслаўных цэркваў святкуюць Раство 25 снежня.
Папа рымскі Францыск у сераду заклікаў да міру, асабліва адзначыўшы Украіну, Сірыю, Йемен, Дэмакратычную рэспубліку Конга. У сваім пасланні „гораду і свету” ён гаварыў пра сцены абыякавасці, якія паўстаюць на шляху бежанцаў, і узгадаў верных хрысціян, якія гінуць за сваю веру – пры гэтым пантыфік прыгадаў афрыканскія краіны ад Нігерыі да Буркіна Фасо, дзе ў дзень Раства ад рук экстрэмістаў загінулі больш 30 жанчын.
Напярэдадні папа Францыск правёў у Ватыкане традыцыйную імшу на Раство, а ў базіліцы Раства Хрыстова ў Віфлееме прайшло ўрачыстае набажэнства.
Джакарта, Інданезія.
Хоць хрысціяне складаюць толькі 8% насельніцтва астраўной дзяржавы, Раство – дзяржаўнае свята.
Сандрынгем, графства Норфалк, Брытанія
Каралева Елізавета ІІ на Раство традыцыйна наведвае сямейнае набажэнства ў царкве св. Марыі Магдаліны ў рэзідэнцыі на ўсходзе Англіі. На гэты раз мужа каралевы прынца Філіпа побач не было – ён выпісаўся з шпіталю толькі за дзень да Раства. У Сандрынгем з’ехаліся дзеці Елізаветы.
Берлін, Германія
Берлінскія „маржы” адзначаюць Раство традыцыйным зімовым заплывам.
Алепа, Сірыя
Праваслаўны храм прарока Іліі раніцай прыняў вернікаў да прычасця. Гэты прыход у разбураным бамбардаваннямі Алепа ўваходзіць у Грэцкі Антыяхійскі патрыярхат.
Салонікі, Грэцыя
Праваслаўная Грэцыя адзначае Раство па грыгарыянскім календары, разам з заходнімі хрысціянамі. У другім па велічыні горадзе краіны, Салоніках, перад Раством адкрыўся міжнародны кірмаш.
Абу Дабі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
У ААЭ жыве нямала практыкуючых католікаў, пераважна экспатаў. Філіпінскія мігранты, якія трымаюцца каталіцкай веры, складаюць у Эміратах ужо 5% насельніцтва.
Масул, Ірак
Хрысціянская грамада іракскага Масулу вяртаецца да жыцця пасля жорсткага пераследу ў час акупацыі гораду джыхадыстамі з радыкальнай групоўкі ІД у 2014-2017 гадах. Аднак многія хрысціяне назаўсёды выехалі з Іраку, страціўшы надзею на мірнае жыццё ў краіне.
Ганконг
Сутыкненні пратэстоўцаў супраць прыгнёту Кітая з паліцыяй напярэдадні Раства былі жорсткімі, аднак роўна апоўначы апазіцыйна настроеныя студэнты спынілі супраціў, каб павіншаваць людзей з Раством.
Найробі, Кенія
Апоўначы святар служыць імшу ў сталічным раёне „Форт Ісус”.
Каломба, Шры-Ланка
2019 год быў вельмі трагічным для хрысціян Шры-Ланкі. У выніку серыі тэрактаў, здзейсненых радыкальнымі ісламістамі на Вялікдзень, загінулі больш 300 чалавек. Выбухі адбыліся ў тым ліку ў трох каталіцкіх храмах, дзе ішлі велікодныя набажэнствы, загінулі дзясяткі парафіянаў. Усё гэта наклала адбітак і на святкаванне Раства.
Ханой, В’етнам
Канстытуцыя 1992 года ўвяла ў В’етнаме свабоду веравызнання. Зараз паводле звестак ААН у В’етнаме жыве больш 6 мільёнаў католікаў і амаль паўтары мільёны пратэстантаў розных канфесій.
Парыж, Францыя
У гэтым годзе ўпершыню за 200 (!) гадоў у парыжскім Нотр-Дам не было набажэнства на Раство. У храме працягваецца рэстаўрацыя пасля красавіцкага знішчальнага пажару.
Біскуп Філіп Марсэ правёў імшу ў Сэн-Жэрмэн-л’Аксэруа, іншым сярэднявечным храме ў цэнтры французскай сталіцы.
Віфлеем
Паломнікі з усяго свету з’ехаліся ў Віфлеем, каб адсвяткаваць Раство ў горадзе, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос.
Святочная імша прайшла ў базіліцы Раства Хрыстова – адной з галоўных святынь хрысціян на Святой зямлі.
Стамбул, Турцыя
Для многіх хрысціян у Азіі і на Блізкім Усходзе гэты год адзначаны пераследам і трагедыямі. Пасля пачатку турэцкай аперацыі на поўначы Сірыі прадстаўнікі мясцовых хрысціянскіх меншасцяў паведамлялі, што іх храмы былі апаганены экстрэмісцкімі групоўкамі, якіх падтрымлівае кіраўніцтва Турцыі.
Беларускае Радыё Рацыя паводле www.bbc.com