Хрысціяне ўсіх канфесій адсвяткуюць Вялікдзень разам
Хрысціяне ўсходніх і захадніх канфесіі святкуюць Вялікдзень кожны год па-рознаму. Аднак сёлета грэка-каталікі, праваслаўныя і каталікі адзначаюць свята супольна.
Вызначанне даты Вялікадня ў каталікоў ды праваслаўных крыху розніцца. Гэта залежыць ад некалькіх умоваў, тлумачць прэс-сакратар праваслаўнай Беластоцка-Гданьскай архіепархіі айцец Анатоль Шыманюк:
– Гэта не можа быць, па-першае, разам з габрэйскай Пасхай, па-другое, мусіць быць пасля габрэйскай Пасхі, а па-трэцяе, пасля зраўнання дня з ноччу. І праваслаўная царква прытрымліваецца гэтай рэгулы па рашэнні Першага Усяленскага сабора па-сённяшні дзень.
Паводле каталіцкай практыкі, вызначаючы дату Вялікадня, не бярэцца пад увагу габрэйская Пасха.
Апошні раз хрысціяне ўсіх канфесій святкавалі Вялікдзень у 2014 годзе. Чарговае супольнае святкаванне адбудзецца ажно 20 красавіка 2025 года.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток