«Хрысціянская візія» выступіла з патрабаваннем вызвалення палітвязня Паўла Кучынскага
15 гадоў таму
Яму неабходнае жыццёва важнае лячэнне. Ініцыятыва падрыхтавала заяву ў сувязі з тым, што каталіцкі вернік з Маладзечна, які пакутуе на сур’ёзнае анкалагічнае захворванне, адбывае тэрмін і пры гэтым пазбаўлены доступу да жыццёва важнай медчынай дапамогі.

«Хрысціянская візія» звярнулася:
- у крымінальна-выканаўчы орган, у юрысдыкцыі якога знаходзіцца Павел;
- да дзейнай улады ў Беларусі;
- да Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі;
- да прадстаўніка Апостальскай Сталіцы ў Беларусі Антэ Ёзіча.
Паводле „Наша Ніва”
