Хрысціянскія дэмакраты дапамогуць ІП
Аргкамітэт партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” стварыў Камітэт выратавання прадпрымальніцтва і дапамагае прадпрымальнікам юрыдычна і арганізацыйна змагацца за свае правы. У Менску запланаваная шырокая сустрэча для каардынацыі дзейнасці ў справе абароны правоў і інтарэсаў прадпрымальнікаў. Кажа адзін з сузаснавальнікаў БХД Павел Севярынец:
– 25 лютага ў 14.00 будзе паседжанне Камітэта выратавання прадпрымальніцтва, на які запрашаем усіх. Мы зараз вядзем супрацу прыблізна з 10 асяродкамі, у асноўным – рэгіянальнымі. Працуем якраз з тымі людзьмі, якія да нас звярнуліся, дапамагаем ім. На паседжанне запрашаем эканамістаў, юрыстаў, каб разам з палітыкамі і прадпрымальнікамі вырашыць, як далей рухацца. Бо пакуль поспехаў няма.
Павел Севярынец на мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску заклікаў прадпрымальнікаў да салідарнасці, агучыў патрабаванне адстаўкі прэм’ера Кабякова і недаверу Лукашэнку, а таксама запрасіў прадпрымальнікаў на паседжанне Камітэта выратавання прадпрымальніцтва, якое пройдзе ў Менску 25 лютага а 14.00 па адрасе Чарнышэўскага, 3.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя