Хто і чым павінен дапамагаць уцекачам? Апытанне ў Пінску



Паводле апошніх дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэта, за шэсць месяцаў агрэсіі Расеі, з Украіны ў Беларусь прыбыла звыш 48,5 тысяч чалавек. У сваю чаргу Беларускі Чырвоны Крыж паведамляе, што ў іх пад патранажам знаходзіцца каля 5 тысячаў украінцаў з якіх амаль тысяча – дзеці. І ім трэба дапамога часам у самых простых рэчах.

“Хто і чым павінен дапамагаць бежанцам?”, – такое пытанне нашае радыё задало мінакам на вуліцах Пінска:

– Трэба даць працоўныя месцы, і не толькі ўкраінцам, а ў нас таксама вельмі дрэнна з працай. Ведаеце, як называецца – мне б хто дапамог.

– Як дапамагаць – гэта ж пытанне ўладаў, калі ўлады прымаюць рашэнне, дазваляюцт ім уезд, значыць мусіць нэтым займацца.

– А чым я магу дапамагчы? Толькі падтрымаць маральна.

– Нешта можам самі. У мяне вось дачка збірала хадзіла ў краме нейкай набыла кілаграм крупаў, кілаграм макарон і склала.

Дарачы, яшчэ ў сакавіку на Берасцейшчыне і Гомельшчыне былі ўтвораныя абласныя штабы па падтрымцы ўкраінскіх бежанцаў. Іх галоўная задача даць пры неаходнасці жыллё і забяспечыць працай. Але пакуль пра актыўнасць структур не чуваць.

Беларускае Радыё Рацыя