Хто распавядзе беларусам пра вайну?
Імпрэзы на ваенную тэматыку павінны арганізоўваць незалежныя гісторыкі, якія папрацавалі ў архівах, або незаангажаваныя арганізацыі. Не слёзы трэба выдаўліваць, успамінаючы вайну, а праўду даносіць. Бо вайна, як паказваюць архівы – гэта нешта больш страшнае і заблытанае, трагічнае і бруднае з абодвух бакоў, асабліва ў дачыненні да заходніх беларусаў.
Да такіх высноў прыйшлі сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч і грамадскі актывіст Ілля Шыманскі пасля наведвання мерапрыемства пад назвай “Сведкі славы – абеліскі”. Імпрэза прайшла ў Бярозаўскай цэнтральнай бібліятэцы:
– На гэта ўсё гляджу, як на нейкі працяг ідэалагічнага прэса, які быў пры Савецкім Саюзе, які працягваецца ў нашай „Савецкай Беларусі”, якую наш так званы прэзідэнт працягвае будаваць разам з Расеяй. Такія мерапрыемствы трэба забараняць ці рабіць нейкім незалежным арганізацыям, якія не падпарадкоўваюцца ідэалагічным аддзелам.
– Мне хацелася б чагосьці новага, што я не ведала, а не вось гэта.
Паводле Таццяны Тарасевіч, да станоўчых момантаў імпрэзы можна аднесці эпізадычнае ўжыванне роднай мовы. Хаця менавіта бібліятэкары павінны быць у перадавых шэрагах па навяртанню да беларускай мовы – мовы тытульнай нацыі.
Беларускае Радыё Рацыя