Хто вінаваты ў аварыі на трасе Берасце-Масква?



У судзе Кобрынскага раёна разглядаецца справа Рамана Дзмітрука – брата сустрашыні аргкамітэта партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Георгія Дзмітрука.

raman dzmitruk

Паводле спадара Дзмітрука, ён здзейсніў аварыю на хуткаснай трасе Берасце-Масква у Кобрынскім раёне з-за  безадказнасці дарожных службаў. Дарожнікі пры абнаўленні разметкі на трасе, не выставілі патрэбных знакаў і не пачакалі машыны прыкрыцця. Машына Дзмітрука не падлягае рамонту.

IMG_20141015_132920

У аварыі пацярпела сям’я Дзмітрука, асабліва жонка, якая доўгі час знаходзілася ў бальніцы.  Тым не менш вінаватым хочуць зрабіць яго, кажа  Раман Дзмітрук:

– Машына прыкрыцця яшчэ стаяла на процілеглым баку, а дарожнікі паехалі рабіць разметку. Яны не паставілі папераджальных знакаў. І адразу пачалі рабіць разметку па небяспечнай левай паласе, якая прадугледжана для абгона. Прайшло ўсяго 3-4 хвіліны, як яны пачалі гэтую работу, і мы трапілі ў такую пастку.

Дарожнікі сваю віну не прызналі. Калі суд прызнае вінаватым Рамана Дзмітрука, то ён павінен будзе сплаціць дарожнікам 100 000 000 мільёнаў рублёў за рамонт іх машыны.

Чарговае паседжанне адбудзецца 22 чэрвеня. Паводле Дзмітрука, яны будуць змагацца за тое, каб разгільдзяйства дарожных службаў больш не паўтаралася. Бо яно занадта дорага абыходзіцца людзям.

117

118

IMG_20141015_132920

IMG_20141015_133635

Беларускае Радыё Рацыя