Хто выконвае абавязкі выбыўшага дэпутата?
Хто выконвае абавязкі дэпутата, які выбыў з Гарадзенскага гарадскога Савета па 14-ай Захараўскай выбарчай акрузе – невядома. Старшыня мясцовай арганізацыі аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіч накіравала на гэты конт звароты ў мясцовы савет дэпутатаў.
У выніку стала вядома, што авабязкі двух экс-дэпутатаў, якія пераселі ў Палату прадстаўнікоў, Віктара Русака і Ліліі Кір’як, выконвае старшыня гарадзенскага гарадскога савета дэпутатаў Барыс Фёдараў. Што тычыцца трэцяга дэпутацкага крэсла – інфармацыі няма. Гаворыць Аляксандра Васілевіч:
– Інфармацыя па 14-й Захараўскай акрузе, з якой “знік” дэпутат у сярэдзіне 12015 года, зараз увогуле адсутнічае. Лічу, што звяртацца трэба, каб савет дэпутатаў не быў мёртвым атавізмам, як прынята ўжо лічыць. Калі няма зваротаў, калі ніхто не звяртае ўвагі на іх працу, навошта ўвогуле працаваць? Гэта менталітэт хіба ўсіх беларусаў, калі ніхто не чапае, хай будзе, як будзе.
Як відаць са звароту, вакансія былога дэпутата Юрыя Брычака, які пайшоў на падвышэнне ў Менск, і пакінуў сваё дэпутацтва, застаецца пад пытаннем.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара