Хто знішчае беларускую мову?



Па-беларуску навучаецца толькі 0,1% студэнтаў! Што тычыцца дашкольнай і школьнай адукацыі, то 10% дзяцей ў садках  і 14% школьнікаў выхоўваюцца і навучаюцца ў беларускамоўных групах і класах. Паводле статыстычнага зборніка «Образование в Республике Беларусь, 2015», у дашкольных установах  на беларускай мове выхоўваюцца 43 тысячы дзяцей (10%).

Колькасць школьнікаў, якія вывучаюць усе прадметы на беларускай мове ў школе, за апошнія чатыры гады знізілася з 19% да 14%.

Таксама скарачаецца колькасць абітурыентаў, якія абралі беларускую мову на цэнтральным тэставанні. У 2015 годзе беларускую мову здавалі толькі 24% выпускнікоў, 76% — расейскую.

Зараз у Менску 5 беларускамоўных гімназій (№№ 4, 9, 14, 23 і 28), 2 школы (№№ 60 і 190), 1 беларускамоўны клас — у  школе №68.

Ні ў адным з абласных цэнтраў беларускамоўных школ няма!

За апошнія 5 гадоў больш як у два разы скараціўся набор на беларускую філалогію. У 2010 годзе Белдзяржуніверсітэт на дзённую форму навучання набіраў 60 студэнтаў (48 бюджэт і 18 на платнай аснове). У 2015 годзе — ужо толькі 20 і толькі на бюджэт.

І яшчэ адно параўнанне не на карысць роднай мовы: у 2015 годзе на кітайскую філалогію ў БДУ набор вышэйшы за беларускую — 30 месцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kp.by