“Хтосьці любіць гарачае”: Кіно па-беларуску ў Гародні



Прэм’ерны паказ фільма ‘Хтосьці любіць гарачае” па-беларуску адбудзецца ў Гародні 8 чэрвеня ў гарадзенскім дзіцячам хоспісе.

Пра будучы паказ распавядае дырэктарка гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка:

– У нас ёсць адзін праект, які мы робім сумесна з кампаніяй Гаварун.бай. Паказваем у нашым кінатэатры „Без бар’ераў” фільмы і мультфільмы на беларускай мове. Калі ласка, запрашаем у гэтую пятніцу, 8 чэрвеня, па адрасе Гагарына 18, дзе знаходзіцца наш хоспіс, на кіно, якое яшчэ не паказвалі ў Гародні, з сусветна вядомымі акторамі. Таму запрашаем добра павабіць час у пятніцу ўвечары.

Паказ беларускамоўнага кіно ў хоспісе адбываецца ў межах супольнай акцыі гарадзенскага дзіцячага хоспіса і гарадзенскай дзіцячай паліклінікі №2. Папярэдні паказ адбыўся ў хоспісе некалькі тыдняў таму. І дзеткі, і дарослыя тады глядзелі анімацыйны фільм пра 11-гадовую дзяўчынку”Вэрхал у галаве”.

Беларускае Радыё Рацыя