Хутка пабачыць свет “Гісторыя Расеі” Алега Трусава



Алег Трусаў анансаваў выхад сваёй новай кнігі “Гісторыя Расеі” на чарговых занятках “Гістарычнай школы”, што праходзяць на менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы.

Так што, калі ўсё будзе добра, у лістападзе яна будзе, і там я апісваю гэтыя ўсе войны, як і што было. Тым больш мы выкарысталі больш 50 падручнікаў расейскіх гісторыкаў. Што тычыцца падручнікаў па гісторыі, то іх вельмі шмат. Ёсць і польскія, і нямецкія, а цяпер будзе і беларускі – наша версія, якая адрозніваецца ад усіх гэтых заходніх, усходніх.

Напісаная з беларуска-цэнтрычных пазіцый “Гісторыя Расеі” стане адным з падручнікаў, па якіх стануць навучацца студэнты будучага Універсітэта імя Ніла Гілевіча.

Максім Каўняровіч, Беларускае радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара