Хворая на каронавірус медсястра з Баранавіч: Ніякага паляпшэння ў нас няма



Па афіцыйных паведамленнях, у Беларусі каронавірус пайшоў на спад. І бальніцы пераходзяць на звычайны рэжым работы.  Медыкам можна хадзіць без масак. З стацыянараў выпісваюць нявылечаных да канца хворых на CAVID. Яны будуць далечвацца дома.

Людзі паверылі і перасталі асцерагацца, а хвароба нікуды не сышла, кажа хворая на каронавірус медсястра Таццяна з Баранавіч:

– Яшчэ пару тыдняў таму я бачыла людзей у масках, прадаўцоў у масках. Зараз такі кашмар. Усе без масак і нічога не баяцца. Яны не думаюць, чым гэта ўсё можа закончыцца. Гэта на самой справе страшна. Вераць таму, што ў нас нічога няма. Людзям не паведамляюць пра тое, што ў нас адбываецца. Чаму ён не кажа, як ён засцерагаецца. Ён жа засцерагаецца.

Стан Таццяны пагоршыўся і яна ўжо некалькі дзен знаходзіцца ў бальніцы. Тэмпература не падае, пачувае сябе неважна. Да панядзелка будзе ў бальніцы, а там невядома, гаворыць Таццяна.

На 3 ліпеня, па афіцыйных дадзеных, у Беларусі  62 тысячы 997 хворых на каронавірус, памерлі 412 пацыентаў. Паводле Таццяны, гэтай статыстыцы вераць толькі наіўныя.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя