Хворыя на пнеўманію лечацца ў РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі
Гэта тычыцца захварэўшых на пнеўманію ў сталіцы, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру пульманалогіі і фтызіятрыі Генадзь Гурэвіч.
– Зараз наш цэнтр аказвае дапамогу. Мы перапрафіліравалі некаторыя аддзяленні і да нас паступаюць усе пнеўманіі горада Менска сярэднія і цяжкія. Мы тэсціруем у тым ліку і на каронавірус, калі ёсць нейкія падазрэнні. Таму мы актыўна ўключыліся ў гэтую работу. У нас ёсць кваліфікаваныя спецыялісты.
Галоўным кірункам працы РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі ў звычайны час ёсць лячэнне і даследаванне туберкулёзу.
Нагадаем, паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса COVID-19 у Беларусі вырасла з 36 да 51.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя